BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лекцыя Віктара Якубава «Барацьба Вялікага Княства Літоўскага за Інфлянты ў пачатку XVI ст.» у Вільні

У чацвер, 21 сакавіка, у Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце — новая лекцыя з цыклу публічных лекцый запрошаных даследчыкаў з Беларусі, Украіны і Расеі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце.

Дата: 21 сакавіка. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: ЕГУ (аўд. 303), Savičiaus g. 17, Вільня. 

Гэтым разам лекцыю чытае кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў. 

Тэма — «Барацьба Вялікага Княства Літоўскага за Інфлянты ў пачатку XVI ст.» Лекцыя будзе на беларускай мове. 

Уваход вольны. Будзе таксама анлайн-трансляцыя праз ZOOM.

Калі вы яшчэ не рэгістраваліся на гэты курс лекцый, то, калі ласка, запісвайцеся па спасылцы.