BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лекцыя з цыклу “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” у Гданьску

У нядзелю, 2 лістапада, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў прачытае ў Гданьску пятую лекцыю з цыклу “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён”.

Тэма сустрэчы – “Жанчыны ў нелегальных патрыятычных таварыствах і вызвольных паўстаннях 1831-га і 1863-1864 гадоў”.

Уладзімір Арлоў далучыцца анлайн і раскажа пра тых, хто не баяўся рызыкі і здрады, хто насіў у сэрцы Беларусь, перадаваў лісты і зброю, хаваў паўстанцаў і выходзіў на бой разам з імі. 

Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.

Паводле прэс-рэлізу