У нядзелю, 14 снежня, пісьменнік Уладзімір Арлоў чытае ў Гданьску ў БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307) шостую лекцыю з цыклу “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён”.

Тэма сустрэчы – «Жанчыны ў нацыянальным адраджэнні і ўтварэнні БНР».
Спадар Уладзімір далучыцца анлайн і раскажа ўсё, што вы хацелі ведаць, але баяліся спытаць пра слынных, нязломных і адважных беларускіх жанчын.
Лекцыя прысвечана тым, хто стаяў ля самых падмуркаў беларускага нацыянальнага руху.
Згадаюць жанчын, якія стваралі газеты і школы, арганізоўвалі тайныя гурткі, пісалі, вучылі, змагаліся – і ўрэшце апынуліся побач з тымі, хто абвяшчаў незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.
Пасля лекцыі працягнуць размову і абмеркаванне.
Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.
Арганізатары






