BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Леся Стэпавічка: Рыхтую да выдання кнігу, якую напісала ў Любліне

Украінская паэтка і пісьменніца Леся Стэпавічка ў 2022 годзе выехала ў Польшчу і зараз жыве ў Любліне.

Пазалетась пісьменніца атрымала стыпендыю прэзідэнта Любліна на напісанне кнігі. «Гэтая кніга – мая ўдзячнасць Польшчы за ўсё тое, што яна робіць для Украіны і ўкраінцаў», – кажа пісьменніца. А на 2025 год яна атрымала другую стыпендыю – на выданне кнігі.

– Напрыканцы 2024 года я падала заяўку на конкурс і атрымала яшчэ адну стыпендыю на 2025 год на рэалізацыю праекту. Цяпер я ўжо шукаю выдавецтва, параўноўваю кошты, параўноўваю ўмовы, і да канца году кніга павінна выйсці. У яе ёсць усе шанцы. Таму што я атрымала гэтую стыпендыю і ў мяне ёсць сродкі на выданне кнігі.

Леся Стэпавічка жыла ў Дняпры. Яна – сябар Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. Аўтарка больш як 20 кніг паэзіі і прозы. Заслужаны работнік культуры Украіны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя