Украінская літаратура падчас вайны не спыняе свой культурніцкі развой. Адбываюцца розныя імпрэзы, кніжныя кірмашы, прэзентацыі і сустрэчы. Але сёння краіна не можа гэтую дзейнасць фінансаваць з дзяржаўнага бюджэту.

Кажа украінская пісьменніца Леся Стэпавічкі:
– Кніжныя кірмашы адбываюцца, усё адбываецца. І ў Кіеве, і ў Львове. І вечарыны адбываюцца, усё абсалютна адбываецца. Часопісы, на жаль, не фінансуюцца дзяржавай. І таму журнал прадаецца, і кожны раз галоўны рэдактар спадзяецца, што часопіс купяць і грошы пойдуць на наступны нумар. То бок, выжываюць людзі, змагаюцца.
Некаторыя ўкраінскія пісьменнікі выехалі ў эміграцыю, дзе яны знаходзяць магчымасць працаваць у больш спрыяльных умовах. Вось і Леся Стэпавічка жыве зараз у Любліне, дзе атрымала стыпендыі прэзідэнта горада на напісанне і выданне свайго найноўшага рамана.
Беларускае Радыё Рацыя