BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лідчына святкуе: Ад Новага году да Калядаў!

Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае 20 студзеня на шчодры вечар “Шчадрэц” – “Святое Васілле”. Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць убачыць калядны абрад “Шчодра”, пазнаёміцца з традыцыйнымі каляднымі стравамі “Тры куцці”, стануць удзельнікамі каляднай абрадавай гульні “Яшчур”, убачаць лялечны тэатр “Батлейка”. А таксама, далучацца да сапраўдных варожбаў і гульняў, атрымаюць асалоду ад традыцыйных народных спеваў, побытавых танцаў і калядных карагодаў.

У праграме прымуць удзел народны фальклорны гурт “Талер”, народны лялечны тэатр “Батлейка”, гурт “Сяброўкі” з Лідчыны.

А народны тэатр гульні “Бераг” Мінойтаўскага культурна-досугавага цэнтра ўжо парадаваў дзяцей тэатралізаваным калядным прадстаўленнем “Зімовы сон Дзюймовачкі”.

У філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” прайшла фальклорная праграма “Калядкі – вясёлыя святкі”. Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю свята. Аб тым, што Каляды – свята, якое было самым вялікім і галоўным у зімовы перыяд з часоў язычнікаў. Галоўнымі традыцыямі, якія захаваліся ў той ці іншай ступені і ў наш час, з’яўляюцца: адзенне ў разнастайныя ўборы, выкарыстанне масак, калядаванне, выкананне калядных песень, падзяка калядоўшчыкам і адорванне іх прысмакамі, прадуктамі, грашыма і іншымі рэчамі, варажба. А абрад калядавання “Са Святкамі і Калядкамі” ў рамках акцыі “Новы год у кожны дом” правялі ў аграмястэчку Крупава.

Беларускае Радыё Рацыя