Выйшаў з друку прыгожы насценны Лідскі каляндар на 2026 год у серыі “Скарбы Лідчыны”. Ён прысвечаны паэту Валянціну Таўлаю (1914-1947). Заснавальнікам серыі “Скарбы Лідчыны” з’яўляецца Лідскі гісторыка-мастацкі музей.

Жыццё і творчасць заходнебеларускага паэта Валянціна Таўлая некалькі гадоў было звязана з Лідай. Перад пачаткам Другой сусветнай вайной паэт працаваў у лідскай раённай газеце, шмат пісаў паэтычных твораў.
Пасля вайны Валянцін Таўлай працаваў у Менску ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. 18 верасня 1946 года ён разам з дэлегацыяй беларускіх пісьменнікаў прымаў удзел у адкрыцці гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Лідзе.
У 2010 годзе ў доме, дзе жыў Валянцін Таўлай, адкрылася экспазіцыя Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
Беларускае Радыё Рацыя






