BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літаратура ў час вайны

Украінскі пісьменнік Яўген Галібард пісаў пра набліжэнне вайны з Расеяй яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. Ён аўтар каля 30 кніг.

«Сёння ўкраінская літаратура перажывае сур’ёзную трансфармацыю, і сур’ёзныя, важныя творы яшчэ толькі пішуцца», — кажа Яўген Галібард.

Яўген Галібард:

Я пісаў пра вайну яшчэ на пачатку 90-х, калі рахтавалася гэтая вайна, яна ўжо рыхтавалася, толькі ва Украіне не дужа пра гэта думалі. Як бы гэта не было дзіўна, падчас экстрэмальных сітуацый актывізуецца мысленне людзей. Паўстаюць асацыяцыі, якія ў мірны час не ўзнікаюць. Зараз ва ўкраінскай літаратуры карыстаецца поспехам моднае, а важныя, сур’ёзныя творы яшчэ толькі пішуцца.

Яўген Галібард з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг па функцыянальна-каштоўнасным аналізе і эканамізацыі сістэм, тэорыі і практыкі творчага мыслення, вершаў, твораў на грамадскую і рэлігійную тэматыку. Зараз ён жыве ў Польшчы.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя