BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літаратурна-музычны вечар памяці Рыгора Барадуліна ў Менску

26 лютага ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбудзецца імпрэза да 90-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна.

“Падчас літаратурна-музычнага вечару, прысвечанага памяці геніяльнага творцы і выбітнага сына беларускай зямлі, у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры з вамі будуць людзі, якія падарожнічалі разам з народным паэтам, складалі і спявалі песні на ягоныя вершы, выдавалі ягоныя кнігі.
Сярод удзельнікаў, што ўжо пацвердзілі свой удзел: Алесь Камоцкі, Аляксандр Віслаўскі, Алеся Сівохіна, Алесь Квіткевіч. Прыходзьце і Вы!”
, – запрашаюць арганізатары імпрэзы.

Кожны, хто прачытае ўлюбёныя радкі з твору беларускага класіка — атрымае ў падарунак кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна.