BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літаратурная імпрэза «Галасы з ніадкуль» у Берліне

У суботу, 27 студзеня, у Берліне адбудзецца літаратурная імпрэза «Галасы з ніадкуль».

Дата: 27 студзеня. Час: 20.00 (час мясцовы). Месца: MiCT Roof, Brunnenstraße 9, Берлін.

 Галасы берлінскіх і менскіх аўтараў пракладуць сабе шлях скрозь гучную і штучную рэальнасць. Словы змесцяць боль і страх, смех і вецер, шэпт і крыкі.

У праграме — выступы Дзмітрыя Строцава, Марыны Хобель, Светы Бень, Змітра Вішнёва, Яўгена Лосіка.

Таксама абяцаюць перформанс гурта EG (Exorcistic Total Kunstwerk) і Міхаіла Шлайхера

А яшчэ вас чакае прэзентацыя кнігі Аксаны Данільчык «Час знешняй адсутнасці», якая выйшла у лонданскім выдавецтве «Скарына Прэс». 

Мадэратарка — Яраслава Ананка.

 Уваход вольны.

Арганізатары