На фестывалі Pradmova ў Варшаве прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе. Была ўганараваная кніга Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – за гісторыю паўставання беларускай інтэлектуальнай прасторы.

«Гэта ёмісты фаліянт ў 400 старонак. Працаваў над кнігай не адзін год. Потым яе фрагменты некалькі год запар друкаваў часопіс «Дзеяслоў», — пісаў Вялянцін Акудовіч з нагоды выхаду «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». — Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна».
Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.






