BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літаратурны фестываль PRADMOVA у Варшаве

З 15 па 18 лістапада ў Варшаве пройдзе Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. На ім збяруцца пісьменнікі, даследчыкі, мастакі, выдаўцы і музыкі, каб падзяліцца сваімі ідэямі, абмеркаваць сучасныя выклікі і паказаць плён сваёй творчасці.

Распавядае суарганізатарка, сябра аргкамітэта PRADMOVA Юлія Катажынская і выступоўца імпрэзы, перакладчык і паэт Андрэй Хадановіч:

– Вельмі раю далучыцца да размовы з Уладзем Гарбацкім пра фемінізацыю беларускай мовы, каб разабрацца, што гэта за звер і як яго пускаць у сваё жыццё. На фестывалі ўздымецца тэма пра беларускі тэатр у эміграцыі і будзе размова пра пераклады Толкіна на беларускую мову. Усе яго ведаюць па творы “Уладар пярсцёнкаў”.

– Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA на сёння адзін з найважнейшых літаратурных праектаў у беларусаў. Варшаўская частка фестывалю самая маштабная і насычаная.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Таксама ў першы дзень адбудзецца канцэрт беларускіх гуртоў Разбітае Сэрца Пацана, Harotnica, Trava і Кміт-ансамбль.

Уваход на амаль усе падзеі фестывалю вольны, аднак на некаторыя майстар-класы неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

Падрабязней пра праграму можна даведацца тут:
https://pradmova.eu/pradmova-varshave-chatyry-dni-chatyry-plyaco-ki-i-mnostva-padzej-dlya-sih/

і тут: https://www.facebook.com/events/1333782620940373/?_rdr

Беларускае Радыё Рацыя