У невялікім гарадку Владава, які знаходзіцца побач з межамі адразу дзвюх краін – Беларусі і Украіны, адбыўся, ужо традыцыйны, 7-ы Міжнародны фестываль «Тройсцік літарацкі».

Два дні тут выступалі паэты і музыкі, глядзелі тэатральную пастаноўку «Над Бугам» у выкананні тэатра «Z Końca Polski» і прэзентавалі свае выданні.
Кажа бурмістар Владавы Веслаў Мушыньскі:
– Гэта ўжо сёмы раз, як у нас у Владаве адбываецца літаратурны фестываль. Нас гэта вельмі цешыць. Удзельнічалі літаратары з Польшчы, Украіны, Беларусі і таксама з Літвы, якіх мы запрасілі для супрацы. Гэта выдатны час, які я асабіста магу праводзіць з паэтамі, паслухаць, пра што паэты пішуць, як пішуць, чым кіруюцца ў сваёй творчасці. Цешуся, што такая падзея адбываецца ў нашым горадзе, і я лічу, што Владава з’яўляецца найлепшым месцам у Польшчы, дзе можна праводзіць такі фестываль.
Літаратурны фестываль у Владаве праходзіў 2 дні. У ім удзельнічалі пісьменнікі з Польшчы, Украіны, Беларусі і Літвы. Традыцыйна былі ўганараваныя лаўрэаты фестывалю. Сёлета імі сталі беларускі драматург і літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў і польскі пісьменнік з Хэлму Збігнеў Вальдэмар Окань. Украінскія пісьменнікі на фестывалі прэзентавалі адмысловы нумар львоўскага літаратурнага часопіса «Дзвін», які шырока прадстаўляе польскіх паэтаў у перакладзе Лесі Стэпавічкі. Беларускія пісьменнікі наладзілі прэзентацыю двухмоўнага, беларуска-польскага, зборніка вершаў Алеся Аркуша «Чаму праўда такая слабая?».
Цалкам матэрыял:

























Беларускае Радыё Рацыя






