Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў аб’явіў прыём заявак на традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”.

Сёлета патронкай конкурсу стала Алаіза Пашкевіч (Цётка) — пісьменніца, публіцыстка і грамадская дзеячка, адна са стваральніц новай беларускай літаратуры. У 2026 годзе спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння.
Кажа прэс-сакратар Саюза Ціхан Чарнякевіч:
– Прымаюцца тэксты розных жанраў. Можна натхніцца да 1-га кастрычніка нават на раман, не тое што на эсэ, альбо на апавяданне. Такія конкурсы ў прынцыпе для гэтага і існуюць каб трошачкі актывізаваць аўтараў, можа заахвоціць паўдзельнічаць. Ну і, канешне, калі ёсць праблема надрукавацца, то яна акурат гэтым конкурсам і будзе вырашацца.
Да ўдзелу прымаюцца непублікаваныя творы ў жанрах: проза, паэзія, дзіцячая літаратура і эсэістыка. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Па выніках конкурсу пераможцы будуць апублікаваныя ў зборніку твораў. Дэдлайн падачы — 1 кастрычніка 2026 года.
Умовы конкурсу можна прачытаць тут:
Прыём заявак на літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Цёткі – Белліт
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






