BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літаратурны семінар «Бязмежжа» на Падляшшы

У Нараўчанскай гміне на аграсядзібе «Бора-здруй» 17 снежня распачаўся літаратурны семінар «Бязмежжа». У ім бяруць удзел пісьменнікі, журналісты і іншыя творчыя асобы, якія звязалі свой лёс з беларускай культурай.

У першы дзень, сярод іншых выступоўцаў, з дзейнасцю бібліятэкі і выдавецтва Кamunikat.org пазнаёміў Яраслаў Іванюк. Адзначыў ён і ўнікальнасць самога семінару «Бязмежжа».

-“Бязмежжа” – гэта, па-першае, магчымасць сустрэцца, як праз доўгія гады было літаратарам, дзеячам культуры з Падляшша, з Беласточчыны і з самой Беларусі, з метраполіі.  Гэта была непаўторная магчымасць  фактычна ў тыя часы, калі гэты семінар пачынаўся, і доўгі час гэта атрымлівалася. Цяпер гэта крыху выглядае па-другому.

Адметнасцю сёлетнага «Бязмежжа» стала тое, што на семінар не змаглі прыехаць пісьменнікі з самой Беларусі. Сённяшні дзень абяцае быць найбольш плённым. Са сваімі новымі кнігамі будуць знаёміць Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў і Алесь Аркуш. Літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў раскажа пра беларускае літаратурнае жыццё ў Любліне, а літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч – пра беларускія літаратурныя падзеі ў Вільні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя