BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літаратурны семінар „Бязмежжа“ завяршыўся

29-30 лістапада ў Беластоку праходзіў стаўшы ўжо традыцыйным літаратурны семінар «Бязмежжа». Агулам у ім прынялі ўдзел каля 30 беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў як з беларускай меншасці, так і з беларускай дыяспары, творчы складнік якой пасля падзей 2020 года значна вырас. Тым не менш, і тыя, і другія літаратары маюць агульны погляд на тое, што робіцца ў свеце вакол нас.

Пра вынікі семінара ў яго арганізатара Яўгена Вапы запытаўся Уладзімір Лапцэвіч.

Найважнейшая для мяне выснова: не важна, дзе жывуць пісьменнікі, звычайныя людзі, усе жывуць, калі за сценамі грукаецца вайна. Пачуццё небяспекі, вайны, пагрозы — не толькі тое, што адбываецца ва Украіне, для Беларусі, для ўсяго свету. Яно адчуваецца ва ўсіх творах, выказваннях, выступах, якія гучалі цягам «Бязмежжа».

І менавіта тая вайна выклікае адну яшчэ рэч — выклікае патрэбу памяці. Бо толькі праз памяць мы сільнейшыя. І тое, што было, мне вельмі хацелася паслухаць — як у чытаннях Андрэя Сцепанюка ці выказванні спадарыні Клавы. Іх асабістая памяць, паэтычная і празаічная творчасць, тое, што піша Міша Андрасюк (у яго сёння юбілей).

Гэта ўсё ёсць адчуванне нейкай інтуіцыяй, літаратурных рэчаў. Свет зацяжарыў вайной — як гавораць тут удзельнікі „Бязмежжа“.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Пра вынікі літаратурнага семінара «Бязмежжа», які ўчора, 30 лістапада, завяршыўся ў Беластоку, з яго арганізатарам Яўгенам Вапай гутарыў Уладзімір Лапцэвіч.

Як адбываўся семінар „Бязмежжа“ чытайце тут: https://racyja.com/by/kultura/festyval-bjazmezza-u-belastoku/

Беларускае Радыё Рацыя