BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літаратурны спектакль «Без Айчыны» ва Уроцлаве

 У суботу, 22 чэрвеня, ва Уроцлаве адбудзецца літаратурны спектакль «Без Айчыны».

Дата: 22 чэрвеня. Час: дзверы — 17.30, пачатак — 18.00 (час мясцовы). Месца: Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2, Уроцлаў. 

Вас чакае прэм’ера паэмы «Каляды» і прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева «Без Айчыны». 

Паэму прачытае сам аўтар ў суправаджэнні касмічных гукаў ханга — інструмента, што таксама не мае айчыны, і мастацкага відэа-афармлення — жывых ілюстрацый, што будуць з’яўляцца і знікаць на вачах гледачоў.

 Прагучаць і вершы. 

Чытае — Уладзімір Някляеў

Музычнае афармленне – Дзмітрый Дуганаў (ханг)

Мастацкае відэаафармленне — Аляксандра Канафальская

Уваход — данаты ад 50 злотых гатоўкай.

Арганізатары