BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літпрэмія «Гліняны Вялес» паведаміла імёны намінантаў за 2025 год

Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2025 год

Зміцер Вішнёў «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер», раман (Skaryna Press, Лондан).

Аляксандр Карнаўх «Халодныя землі», раман (Gutenberg Publisher, Кракаў).

Сяргей Кавалёў «Камедыя Юдзіфі», п“есы (Камунікат, Беласток).

Ганна Кандрацюк «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку).

Ванда Марцінш душ Рэйш «Таямніцы высокага двара», двухмоўная беларуска-літоўская кніга вершаў (Slinktys, Вільня).

Уладзімір Сцяпан «Ваўка», кніга апавяданняў (Мяне няма, Варшава).

Сяргей Сыс «Пералёт трава», нясумная кніга беларускага выгнанца. (Логвінаў, Вільня).

Юля Цімафеева «Рэжу гісторыю сабой. Ich zerschneide die Geschichte», двухмоўны беларуска-нямецкі зборнік, калажы і вершы (Edition Frölich, Берлін).

Макс Шчур «Чайны збор», выбраная постпаэзія (SayBeat, Варшава).

Чарговы раз у шорт-ліст літаратуранай прэміі «Гліняны Вялес» трапілі кнігі, выдадзеныя выключна ў замежжы. Але ўпершыню сярод намінантаў на ўзнагароду ёсць кнігі, якія выдалі замежныя, не беларускія, выдавецтвы – гэта двухмоўны беларуска-літоўскі зборнік вершаў Ванды Марцінш душ Рэйш «Таямніцы высокага двара», які выйшаў у літоўскім выдавецтве Slinktys; і зноў-такі двухмоўны, беларуска-нямецкі, зборнік вершаў Юліі Цімафеевай «Рэжу гісторыю сабой. Ich zerschneide die Geschichte», які выдала берлінскае выдавецтва Edition Frölich.

У сёлетнім шорт-лісце два раманы, адзін зборнік апавяданняў, адна кніга п’ес, адна рэпарцёрская і адна эсэістычная кніга; а таксама тры кнігі паэзіі. То бок шорт Вялеса -2026 сабараў практычна ўсе асноўныя жанры літаратуры.

«Гліняны Вялеса» – найстарэйшая беларуская незалежная літаратурная прэмія, была заснавана ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.

Сярод мінулых лаўрэатаў прэміі — Валянцін Акудовіч, Міхал Андрасюк, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Наста Кудасава, Алег Мінкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Віктар Сазонаў, Юры Станкевіч і інш.

Беларускае Радыё Рацыя