Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча 15 лістапада абвясціла імёны пераможцаў і лаўрэатаў за 2024 год.

Праваабаронца “Вясны” Алена Лапцёнак, намінантка прэміі, атрымала спецыяльную адзнаку за ўкладанне кнігі “Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020–2023” і за шматгадовую працу ў выдавецкай ініцыятыве “Беларуская турэмная літаратура”, што дае магчымасць пачуць галасы палітычных зняволеных.
Пераможцамі прэміі імя Францішка Аляхновіча сталі:
–Віка Біран з кнігай “Я танцую”
–Ліса з творамі (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
палітзняволены
–Дзяніс Івашын з “Цыклам турэмных вершаў”
Лаўрэатамі прэміі сталі:
–Бервета Ірзвіцкая з цыклам вершаў (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
–Мар’ян Зораў з вершамі, напісанымі ў зняволенні (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
Крыніца: “Вясна”