Беларускі гурт “Lity Taler” выступіць у Варшаве 23-га чэрвеня. Імпрэза пройдзе ў прасторы “Królewska kawa”.

Дзяніс Шматко
Пра адметнасць такіх канцэртаў распавёў лідар калектыву Дзяніс Шматко:
– Нашы выступы ў “Królewska kawa” адметныя тым, што там можна не проста прыйсці паслухаць музыку ў гэтым чароўным месцы, але і штосьці даведацца пра гісторыю розных спеваў, пра гісторыю розных культур. Мы маем у сваім рэпертуары розныя кампазіцыі, з рознымі спевамі, розных народаў свету. Адбываецца цэлае пагружэнне, бо сама па сабе атмасфера гэтага месца, яна на гэта натхняе. Там інтэр’ер, там адпаведныя стравы, там адчуваецца ўвесь анутраж.
Акрамя таго, гурт працягвае ладзіць вулічныя выступы ў сталіцы Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя






