“Макс Корж падчас свайго канцэрту не сказаў ні добрага, ні дрэннага на адрас Расеі, альбо Украіны. Але і не варта было”, – такое меркаванне агучыла дэлегатка фракцыі «Моладзевы Наступ» і віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Лізавета Пракопчык.

Яна наведала выступ Макса Каржа і падзялілася сваім меркаваннем ад убачанага:
-Якраз такі пазіцыя не займання чыйгосьці боку нейкага адэкватнага. У яго агулам быў адзін тэзіс вельмі важны, які я таксама вельмі падзяляю, пра тое, што ніводзін чалавек не мусіць сядзець ці гінуць за краіну, калі ён сам гэтага не жадае.
Пры гэтым па словах польскай паліцыі, на выступе Макса Каржа былі затрыманыя звыш 100 чалавек за захоўванне наркотыкаў, напад на ахову, пранос піратэхнікі і незаконнае пранікненне. Акрамя таго, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ў дачыненні да 63 чалавек распачата працэдура дэпартацыі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






