Заняткі творчасцю пашыраюць далягляд чалавека, робяць яго больш цікавым. Таму дзяцей варта накіроўваць у музычную школу.

У гэтым перакананая выкладчыца па спевах Лізавета Рэўт:
-Увогуле музыка – адзін з прадметаў, які дае ўсебаковае развіццё для дзіцяці. Я б усім раіла граць на нейкіх музычных інструментах, гэта закранае маторыку пальцаў, мозг развівае вельмі. Спевы таксама – гукавысотнасць, увесь свет лепей успрымаеш.
“То бок, музыка карысная не толькі для будучых артыстаў, але і тым, хто плануе займацца тэхнічнымі навукамі. Гэта значна развівае”, – падагульніла Лізавета Рэўт.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






