BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лізавета Рэўт: Нам удалося пашырыць кола фолк-аматараў

This image has an empty alt attribute; its file name is image-6-14.jpg

„У замежжы ў нас удалося пашырыць кола фолк-аматараў“ — такое меркаванне выказала выкладчыца спеваў Школы Беларускай Традыцыйнай Культуры, што функцыянуе ў Варшаве, Лізавета Рэўт.

— У Беларусі, здавалася, што суполка фалькларыстаў і аматараў, досыць вялікая, але калі паглядзець, гэта адны і тыя ж людзі. І вось аматары танцаў аматары танцаў адны і тыя ж, проста ездзяць туды-сюды. Вядома, у розных местах ёсць свае суполкі. А ў нас удалося за пару гадоў, што мы тут жывём, павялічыць суполку аматараў фальклору, і трошкі пашырыць любоў да традыцыйнай культуры.

Таксама Школа Беларускай Традыцыйнай Культуры ладзіць заняткі па танцах і Дударскія імпрэзы.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя