BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ля сцен Крэўскага замка адбудзецца фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»

Майстры-керамісты з розных куткоў Беларусі збяруцца ў Крэве, каб паказаць сваё майстэрства. У рамках фестывалю адкрыецца вялікая выстава работ лепшых майстроў-керамістаў са Смаргоні, Маладэчна, Лагойска, Валожына, Вілейкі і Менска.

Госці фестывалю ўбачаць рыцарскі турнір, наведаюць выставу-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, а таксама экскурсію па тэрыторыі замка. Для дзяцей будзе арганізавана дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка “Крэўскія забаўлянкі”. Пакаштаваць разнастайныя стравы мясцовага рэгіёну госці змогуць на гастранамічнай пляцоўцы “Карчомка па-крэўску”.

Таксама можна будзе набыць вырабы майстроў народнай творчасці, паслухаць народныя песні. Гасцей мерапрыемства чакае цікавая музычная праграма. Хэдлайнерам фестывалю будзе вядомы беларускі музыка Іван Кірчук.

Фота: gromc.by

Беларускае Радыё Рацыя