Сёння, 21 снежня, у Варшаве адбудзецца вялікі электрычны канцэрт беларускага рок-гурта Volski. У праграме – калядныя песні, вядомыя хіты, а таксама запрошаная артысты.

Пра падрыхтоўку да падзеі распавядае Лявон Вольскі:
-У гэтым канцэрце шмат часу складаюць калядныя песні непасрэдна. Нейкія гралі калісьці, нейкія ніколі не гралі, таму што я ўзяў некалькі традыцыйных беларускіх, якія мы да гэтага акустычна з Паўлам Трыпуцём выконвалі на акустычных гітарных канцэртах. І я сам выконваў.
Імпрэза адбудзецца ў клубе Odessa Club (Ul. Kolejowa 8/10, Warszawa).
Беларускае Радыё Рацыя