BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лявон Вольскі: Гэта нешта такое, што суправаджае ўсё маё жыццё

Гурт “Крамбамбуля” далучыўся сёлета да оўпэн-эйру “Тутака”. Гэты выступ стаў для калектыву першым у Польшчы пасля доўгага маўчання.

“Мне сцэна фестывалю знаёмая даўно”, – распавёў лідар калектыву Лявон Вольскі:

– Калі ўлічыць, што я іграў тут першы раз ажно ў 1990 годзе, у досыць маладым узросце, то гэта нешта такое, што суправаджае ўсё маё жыццё. Былі там рэдкія гады, калі нас не запрашалі. Мне нават было нічога, адпачыць ад гэтай пляцоўкі. Тут не заўсёды добра атрымлівалася, таму што раней, калі была недасканалая апаратура, у лесе прагучаць не так проста, таму што ўсё адбіваецца ад гэтых дрэваў. Але потым прыйшоў новы час, новыя тэхналогіі, і цяпер усё стабільна. Для мяне гэта такая “гісторыя і сучаснасць”, во як, была калісьці на Рок-каранацыі такая намінацыя.

Наступным разам гурт “Крамбамбуля” можна будзе ўбачыць у Варшаве 5-га верасня на фэсце “Graj”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя