Курсы беларускай мовы, запрашэнне гасцей, сустрэчы размоўнага клуба, кінапрагляды. Усё гэта асноўныя бягучыя актыўнасці на пачатак вясны Лодзькага аддзялення Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, – распавяла прадстаўніца арганізацыі спадарыня Марыя:
– У мінулы раз мы размаўлялі пра курсы беларускай мовы. Яны ў нас як раз стартуюць. Будзе такое першае арганізацыйнае спатканне. І на ім будзем вызначаць, у якім выглядзе гэта праводзіць. Прыйдуць людзі, падзеляцца, што для іх важна, якія тэмы хочуць разбіраць, у якім фармаце. І будзем ў гэтым кірунку дзейнічаць.

Знайсці афішу бліжэйшых спраў Таварыства Беларускай мовы ў Лодзі можна, напрыклад, праз акаунт у інстаграм пад назвай tbm_lodz.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






