BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лонданскае выдавецтва «Скарына» перавыдала творы Палуты Бадуновай

Лонданскае выдавецтва «Скарына» перавыдала творы дзяячкі Беларускай Народнай Рэспублікі Палуты Бадуновай. Першай жанчыны-міністаркі ў гісторыі Беларусі, адзінай жанчыны на міністэрскай пасадзе БНР.

Пра кнігу кажа кіраўнік выдавецтва Ігар Іваноў:

– Мы перавыдалі творы Палуты Бадуновай. Яна была першай міністаркай у гісторыі Беларусі. Яна была ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Першае выданне выйшла гадоў сем таму. Былі сабраныя яе творы. Яна пакінула крыху публіцыстыкі і пераклады дзіцячых казак. Для новага выдання мы знайшлі яшчэ два новыя творы. Мы ведаем, што існуе ейная п’еса, якая не знойдзеная дагэтуль. Так што калі-небудзь можа будзе і трэцяе, пашыранае, выданне, калі нам атрымаецца знайсці.

Укладанне збору твораў Палуты Бадуновай выканаў Уладзіслаў Гарбацкі. Кнігу можна набыць у інтэрнэт-кнігарні выдавецтва «Скарына».

Беларускае Радыё Рацыі