BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка прызначыў акцёра Чарнецкага міністрам культуры

Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прызначыў міністрам культуры акцёра Руслана Чарнецкага.

Чарнецкі нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае майстэрства драматычнага тэатра і кіно”. Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага склікання, кіроўны майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Горкага.

Папярэдні кіраўнік ведамства Анатоль Маркевіч, які не меў да гэтага дачынення да сферы культуры, быў прызначаны на пасаду 19 лістапада 2020 года.