BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лусінэ “ЛУ” Геваркян выступіла ў беларускім клубе Scena Chmielna

Лусінэ “ЛУ” Геваркян – салістка расейскіх гуртоў Louna і Tracktor Bowling, якая цяпер жыве ў Ізраілі, – выступіла ў Варшаве ў беларускім клубе Scena Chmielna.

“Гэта насамрэч быў файны канцэрт”, – распавяла артыстка.

-Мяне папярэджвалі, казалі, што ўсё будзе вельмі “тлуста”, вельмі моцна, і гэта будзе самы моцны канцэрт нашага міні-тура. Але я не чакала, што настолькі. Усё атрымалася.

РР: Які быў самы моцны эпізод?

-Тут, сёння, калі мы Жэню выцягнулі на сцэну і ён зрабіў прапанову Каці, нават мяне парвала. Сёння нават я праслязілася. Так было прыемна і класна!

Таксама падчас канцэрту Лусінэ заспявала разам са сваім вучнем. Наступны канцэрт артысткі адбудзецца ў Кракаве ў сераду, 19-га чэрвеня.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя