BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Майстар-клас па вырабе абярэжнай лялькі “Мамушкі”

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава працягвае цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы.

Фота: facebook.com/vetkamuseum

У кастрычніку адзначаецца адно з самых цёплых святаў – Дзень Маці. З гэтай нагоды музей запрашае зрабіць абярэжную ляльку “Мамушка”.

Гэта лялька прыносіць шчасце ў сям’ю і, самае галоўнае, дапамагае з’яўленню дзяцей. Таксама гэта лялька з’яўляецца абярэгам усяго рода.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 17:30), альбо ў прыватныя паведамленні.

Кошт: 10 BYN. Падзея адбудзецца па адрасе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).