
У суботу, 16-га лістапада, у Беластоцкім цэнтры культуры імя Л. Заменгофа пройдзе майстар-клас па вышыўцы крыжыкам пад кіраўніцтвам Кацярыны Ваданосавай. Майстрыха абяцае зрабіць заняткі цікавымі:
– Кіраўніцтва цэнтра прасіла правесці менавіта майстар клас па вышыўцы крыжыкам таму, што гэта самая такая відавочная, распаўсюджаная і вядомая тэхніка. Я маю надзею, што крыжык мы засвоім вельмі хутка і потым я пакажу штосьці больш цікавае.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Для ўдзельнікаў майстар-класа натхненнем і ўзорам стане адзенне, прадстаўленае на выставе “Строй” — ручная работа вядучай майстэрні Кацярыны Ваданосавай. Саму выставу Строй” можна ўбачыць у Цэнтры да 28 лістапада. Пачатак майстар-класа а 12-й.

Кошт удзелу ў майстар-класе: 35 злотых з чалавека
Браніраванне: 85 67 67 367
Адрас: Цэнтр Людвік Заменгофа, вуліца Варшаўская 19, Беласток.

Беларускае Радыё Рацыя






