BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Майстар-класы традыцыйнага спеву “Песні Беласточчыны” ў Беластоку

30 лістапада Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку працягвае майстар-класы ў сядзібе БГТК (вул. Варшаўская, 11) традыцыйнага спеву “Песні Беласточчыны”. Час 11:00 – 16:00.

Гэтым разам занурацца ў атмасферу Калядаў і будзем развучваць калядныя песні з Усходняй Беласточчыны, што былі адшуканыя і запісаныя вядомым падляшскім дзеячам культуры Сцяпанам Копам.

Будзе то выдатная магчымасць даведацца, як віншавалі нованароджаных дзяцей ці маладыя пары ў гэты святочны час.

Вядоўца – Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва “Кудмень” і іншых спеўных гуртоў.

Для ўдзелу не патрэбная музычная адукацыя.

Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл [email protected].

Арганізатары