V Рэгіянальны пленэр майстроў саломапляцення “Прадметы інтэр’ера і побыту” прайшоў у Чэрыкаве, паведамляе cherikovnews.by. У ім прынялі ўдзел майстры саломапляцення, спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў.

Мэтай пленэру з’яўляецца садзейнічанне захаванню народных традыцый саломапляцення, падвышэнне творчага роўню майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і спецыялістаў клубных устаноў, якія працуюць у гэтым кірунку.

Да прадметаў побыту і інтэр’ера, вырабленых з саломкі, можна ставіцца па-рознаму. Аднак тое, што яны непарыўна звязаны з народам ужо на працягу многіх тысячагоддзяў, робіць іх энергетычна насычанымі сімваламі, так званымі прадметамі сілы.

Удзельнікі мерапрыемства былі запрошаны да сімвалічнай мапы Магілёўскай вобласці, якая сімвалізуе развіццё саломапляцення як віда народнай творчасці, для размяшчэння на ёй невялікага выраба з саломкі. Таксама адбылася прэзентацыя выставы работ удзельнікаў пленэру «Дзівосы беларускай саломкі».
Фота: t.me/kultinfa






