Прэзентацыя кнігі Макара Валынкіна «Апошняе пакаленне» адбылася ў Вільні 5 красавіка. Яна прайшла ў творчай прасторы «Кропка».

«Апошняе пакаленне» — гэта аповесць пра менскую моладзь, якая жыве звычайным жыццём у рэаліях эпохі пасля 2020 года.
Як кажа аўтар кнігі Макар Валынкін, яму вельмі важныя водгукі на кнігу:
– Па тым, якія мне пішуць водгукі і якія мне перадае выдавец, я разумею, што і людзі майго ўзросту, і людзі больш старэйшыя кажуць, што ім адгукаецца гэтая кніга ў розных мамантах. Камусьці больш падабаюцца ўсе гэтыя пачаткі, сны, якія распавядаюць пра дзяцінства, хтосьці кажа, што наадварот менавіта сюжэт і падзеі закруціліся і вельмі спадабаліся. Таму я магу толькі сказаць, што розным людзям гэта цікава, розныя людзі пішуць, што ім падабаецца.
Кніга Макара Валынкіна «Апошняе пакаленне» трапіла на другое месца па продажах і стала бестсэлерам па версіі выдавецтва Янушкевіч. Найбольшым попытам яна карыстаецца ў моладзі.















Беларускае Радыё Рацыя






