BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў на прэмію Цэнтра Вацлава Гавэла

Абвешчаны кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла.

Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у інакадумстве і зазналі несправядлівы пераслед за сваю адкрытую абарону дэмакратыі і правоў чалавека.

У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітры Строцаў.

Максім Знак – адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.

Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» на ангельскую мову зрабіў прафесар Лонданскага ўніверсітэту, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры Джым Дынглі.