BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Гавела

Журы штогадовай прэміі «Парушэнне спакою», якой ганаруецца адважны пісьменнік у небяспецы, абвясціла кароткі спіс намінантаў, сярод якіх апынуўся адвакат і літаратар Максім Знак. Прэмію арганізуе Цэнтр Вацлава Гавела, паведамляе Беларускі ПЭН.

Прэмія адзначае аўтараў выдатных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве і зазнаюць несправядлівы пераслед за абарону дэмакратыі і правоў чалавека.

Максім Знак летась ужо трапляў у кароткі спіс прэміі. Сёлета апрача беларуса ў шорт-лісце яшчэ тры чалавекі: Камел Дауд (Алжыр), Майкел Асорба (Куба) і Пінар Селек (Турцыя).

У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.

Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.