У межах 20-годдзя праграмы Study Tours to Poland (STP), моладзевая група з Украіны наведае Беласток з 9-га па 19-е лістапада. Праграма прадугледжвае сустрэчу з прадстаўнікамі мясцовай улады і самакіравання, беларуска-украінскім грамадскім сектарам. За беларускую частку праграмы візіту адказвае Фонд «Тутака».
Пра акалічнасці распавёў суарганізатар візіту, прадстаўнік Фонда Зміцер Косцін:
– У Беластоку даўно не было такіх візітаў. Маем распавесці пра самакіраванне, пра дзейнасць няўрадавых арганізацый, пра супрацу ўладаў і грамадскасці і розныя ініцыятывы. Распавесці пра вышэйшыя навучальныя ўстановы, пра свабоду СМІ. Крыху пра гісторыю, трансфармацыю. Крыху еўрапейскай тэматыкі. Пры гэтым мець вольную руку таксама для таго, каб даць прастору для зразумення, хто такія беларусы, распавесці таксама пра прысутнасць беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы.
Цалкам размова:
У межах навучальнага візіту моладзевая група сустрэнецца з Падляшскім ваяводам Яцэкам Бжазоўскім, кіраўніцтвам Беластоцкага ўніверсітэта, беларускімі і ўкраінскімі ініцыятывамі горада, а таксама наведае Гарадок і Варшаву, дзе сустрэнецца з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам. Асобна група наведае рэдакцыю «Беларускага Радыё Рацыя» і азнаёміцца з працай радыёстанцыі.
Беларускае Радыё Рацыя