Беларускі актор Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) пасля двух выступаў у грузінскім Батумі падводзіць свае невялічкія вынікі году.
– Я не той чалавек, які фармальна дзеліць: вось адзін год, вось другі, вось чорнае, вось белае. Але з іншага боку праўда, усе паводзяць нейкія вынікі, то чаму і не? Давайце і я паспрабую. Успамінаючы гэты год, ён быў складаны безумоўна, для ўсіх. Працягваецца вайна ва Украіне, мы спадзяваліся, што яна будзе развівацца ў нейкім іншым кірунку. Працягваюцца рэпрэсіі ў Беларусі, усё новыя затрыманні, сярод іх мая знаёмая і блізкія знаёмыя, сябры. Безумоўна, гэта не надае добрага настрою.
Але па словах Аляксандра Ждановіча ў 2023-м годзе хапала і пазітыву:
– Пазітыўнага я магу сказаць, на мой погляд, што можа быць хтосьці ўжо і стаміўся, але я вандрую і па Польшчы, і па Грузіі, у Летуве. За гэты год я пабачыў вельмі шмат беларусаў у розных гарадах.
Па словах Аляксандра Ждановіча ўжо ў лютым 2024 году плануецца выхад яго кнігі і гэта будзе кніга казак, дзе ілюстратарам будзе беларуская мастачка Эльга Папова, якая як і Аляксандр Ждановіч, жыве зараз у Грузіі.
Беларускае Радыё Рацыя