BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маляваныч развітаўся з беларусамі Батумі

Вялікая амаль трохгадзінная развітальная імпрэза Маляваныча з беларусамі Батумі адбылася ў беларускай прасторы Аксяродак 3 ліпеня 2024 году. Маляваныч (ён жа Аляксандр Ждановіч) пакідае Грузію і пераязджае жыць у Польшчу.

Актор Аляксандр Ждановіч распавядае з якім пачуццём ён пакідае Грузію.

– Грузію я пакідаю з пачуццём вялікай удзячнасці гэтай краіне. Кажуць, што яна такая дзіўная, краіна кантрастаў. Альбо прымаеш цалкам і табе тут добра, альбо ёсць людзі, якім асаблівасці гэтай краіны непрымальныя. Грузія ў маім сэрцы на ўсё жыццё, яна застаецца са мной.

Па словах Аляксандра Ждановіча ён едзе ў Польшчу, бо бачыць там раскрыццё свайго творчага патэнцыала:

– Польшча – не чужая краіна. Шмат разоў там быў, шмат сяброў нават сяброў палякаў, актораў. Калі шчыра, калі б я выбіраў горад для жыцця, то жыў бы, напрыклад, у Тбілісі. А ў Польшчы, бліжэй да Кракава, старажытная сталіца. Дух Польшчы акурат там ёсць. Але ж я еду не для жыцця, а для працы, для нейкага развіцця, для нейкай культурнай дзейнасці – вядома, усё ў Варшаве.

Беларусы, што жывуць на Падляшшы змогуць убачыць Аляксандра Ждановіча ўжо хутка – на фестывалі «Тутака».

Беларускае Радыё Рацыя