
У Гмінна-гарадскім цэнтры культуры і спорту ў Харошчы адкрылася ўнікальная выстава літаграфій Марка Шагала «Біблія ІІ», натхнёных яго падарожжам на Святую зямлю і ўспамінамі пра дзяцінства, праведзеным на тэрыторыі сённяшняй Беларусі. На адкрыцці выставы бурмістр Харошчы Роберт Вардзіньскі адзначыў:
— З’явілася магчымасць нарэшце прывезці гэтую выставу ў Хорашч. Мы скарысталіся гэтай нагодай, бо хочам прадставіць яе нашым жыхарам. Колеравая гама таксама цудоўная, дарэчы, тут ёсць усе колеры. Як відаць, выстава тэматычна структураваная, і я заўважаю, што людзі заўжды прыходзяць, нават з-за межаў нашай гміны. Таму гэта сапраўды ўдалося, і было варта гэта зрабіць.
Дырэктар Цэнтра ў Харошчы Ізабэла Дамброўская падкрэсліла важнасць сувязі мастацтва Шагала з духоўнымі і культурнымі, беларускімі каранямі:
— Марк Шагал — гэта мастак, які, так бы мовіць, перабывае паміж Усходам і Захадам, бо большую частку свайго жыцця пражыў у Віцебску. Менавіта там ён насычаўся мясцовай культурай. З веравызнання ён быў жыдом, таму ў яго творах ёсць і юдэйскія матывы, і хрысціянскія вобразы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Выстава літаграфій Марка Шагала «Біблія ІІ» будзе працаваць да 16 красавіка ўключна. Яе можна наведаць штодзённа з 8-й раніцы да 18-й вечара. Уваход вольны.


















Беларускае Радыё Рацыя






