BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марк Сапёлка: Рыхтуемся да сёлетніх мастацкіх пленэраў

На Беласточчыне разам з надыходам вясны пачынаецца сезон мастацкіх пленэраў. Сярод тых творцаў, якія актыўна задзейнічаны ў гэтым працэсе – мастак з Гайнаўкі Марк Сапёлка. Ён паведаміў, што графік пленэраў ўжо створаны, а іх геаграфія пашырана.

Мастак Марк Сапёлка
Марк Сапёлка

– Пленэры ўжо запланаваныя на гэты год. Будуць пленэры і мастацкія і скульптурныя. Я працую з трыма гмінамі: Нараўка, Чарэмха і ў гэтым годзе наладзіў супрацу з гмінай Міхалова. Плануем ў гэтых гмінах рабіць мастацкія і скульптурныя пленэры. І яшчэ, канешне, Гайнаўка. Бо Гайнаўка таксама вельмі цікавае пленэрнае месца, асабліка калі гаварыць пра пленэры скульптурныя.

Акрамя названых, Марк Сапёлка праводзіць пленэр таксама і ў Белавежы. Тут пленэр праходзіць у рамках праекта «Сустрэчы з Сімонай Косак», які ладзіцца мясцовым Домам культуры.

Ва ўсіх гэтых пленэрах удзельнічаюць не толькі мастакі Падляшша, але і з усёй Польшчы.

Цалкам матэрыял:

Мастак Марк Сапёлка
Марк Сапёлка

Беларускае Радыё Рацыя