Актывістка і журналістка Марыя Грыц прадставіла беларускую батлейку ў супольнасці беларусаў у сталіцы Даніі Капенгагене.

Пра тое, як гэтая батлейка з’явілася ў Беластоку, распавядае Марыя Грыц:
-І лялькі, і батлейка мусілі быць на адзін раз. Я прасіла майстрыху Вольгу Верамеенку пераапрануць лялек, каб не шкада было выкідваць. І потым да мастачкі пайшла, каб яна расфарбавала батлейку. Таксама прасіла літаральна схематычна, каб было бачна, дзе яслі, а дзе палац Ірада. Але яны так прыгожа зрабілі, што проста не падымаецца рука гэта выкінуць.

Марыя Грыц была вельмі ўсцешана тым, як яе сустракалі ў Капенгагене:
-Там былі розныя людзі. Былі з Паўднёвай Карэі, з Чэхіі, з розных краін. І я думала, што не, нічога яны не зразумеюць. У Капенгагене класна прыдумала пані Вольга, якая мяне запрашала. Яна паказвала на экране цітры. І таму збольшага сэнс можна было зразумець. Але для мяне кожны раз напраўду дзіва, як на гэта рэагуюць дзеці.
Пасля паездкі ў Капенгаген Марыя таксама з батлейкай наведала Клайпеду і плануе паўтарыць гэтую вандроўку ўжо летам 2025 году.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Morten Winther