У Беластоку стартаваў збор на тое, каб стварыць дакладную рэпліку Крыжа Сафіі Менскай.

Ініцыятаркай праекту стала журналітка і актывістка Марыя Грыц:
– Каб вярнуць у беларускую свядомасць, што не адным Крыжам Еўфрасінні Полацкай багатая наша ювелірная спадчына. Таму што калі пачаць у гэтым разбірацца, то ў нас гэтых перлінаў нямала. Шырока вядомы Крыж Еўфрасінні Полацкай, але зусім, на жаль, забыты Крыж Сафіі Менскай.
Па словах Марыі Грыц, першыя фундатары рэклікі Крыжа ўжо з’явіліся:
– Вы першы чалавек, з якім я гавару пра гэта, збор толькі пачаўся. Толькі я яго апублікавала. І ў мяне ўжо два фундатара ці фундатаркі, якія заданацілі на гэты Крыж. Мне падаецца, што гэта тая ж сама я гісторыя, калі людзям патрэбная добрая казачная перамога, не глабальная, а вось такое, штосьці утульнае. І будзе калядны цуд – калі мы збяром на гэты Крыж.
Далучыцца да збору можа любы ахвотны праз адмысловую старонку ў Інтэрнэце – https://4fund.com/rm42zh
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






