BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыя Рудзь: У нас зараз вельмі гарачы кастрычнік

Фестываль”Minsk х Minga”, дыскусія з палітыкамі на тэму падтрымкі палітвязняў ад арганізацыі LIBERECO, Berlin Belarus Future Forum. Гэта пералік самых важных падзеяў на кастрычнік у прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Нямеччыне, – адзначыла другая старшыня аб’яднання беларусаў Нямеччыны “Разам”, каардынатарка праекта Марыя Рудзь:

– У нас зараз вельмі гарачы кастрычнік, адбываецца вельмі шмат імпрэзаў, розных івентаў, на якія я хачу запрасіць. Па-першае, у гэтым годзе ў нас адбудзецца пяты юбілейны фестываль “Minsk х Minga” у Мюнхене, будзе тры дні з вельмі насычанай праграмай з 10 па 12 кастрычніка. Будуць канцэрты, перформансы, чытанні, будзе асобная праграма для дзяцей.

Фота з архіва Марыі Рудзь.

Марыя Рудзь дадала, што сачыць за праграмай фестывалю “Minsk x Minga” і атрымоўваць інфармацыю пра бліжэйшыя імпрэзы можна, напрыклад, праз суполку ў фэйсбуку ці праз інстаграм пад адпаведнай назвай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя