На гэты ўкраінскі літаратурны конкурс прыходзіць на разгляд штогод каля 7 тысяч раманаў. Конкурс называецца «Каранацыя слова» і ён адбываецца ў некалькіх намінацыях: «Песенная лірыка», «П’есы», «Кінасцэнарыі», «Творы для дзяцей» і «Раманы». Украінская журналістка Марына Алійнік уваходзіць у склад журы, якое разглядае намінацыю «Раманы». Сёння яна Госць Рацыі і пра конкурс «Каранацыя слова» з ён паразмаўляў Васіль Кроква.

РР: Можна расказаць пра гісторыю гэтага конкурсу?
Марына Алійнік: Конкурс быў заснаваны ў 1999 годзе. То бок, у мінулым годзе яму было 25 гадоў. І калі конкурс толькі пачынаўся, лічылася, што ва Украіне вельмі мала пісьменнікаў, яны не таленавітыя і нават украінскія выдавецтвы вельмі неахвотна выдавалі ўласна ўкраінскіх пісьменнікаў. І вось за 25 гадоў конкурс прайшоў той шлях, калі ёсць цэлая чарга выдавецтваў, якія кажуць, хто выйграе конкурс, таго бярэм і друкуем. Гэта сведчыць пра важнасць самога конкурсу, пра тое, што даволі аўтарытэтныя эксперты і конкурсу давяраюць.
РР: Гэты конкурс, ён дзяржаўны ці прыватны? А калі прыватны, то хто быў яго галоўным арганізатарам?
Марына Алійнік: Арганізатары конкурсу – Таццяна і Юрый Логушы. І Юрый Логуш працаваў у кампаніі “Монделіс Україна” . І кампанія не тое, каб цалкам спансаравала конкурс, яна дапамагала з арганізацыяй.
За апошнія гады конкурс вельмі разросся, але ўсе эксперты конкурсу, а іх вельмі шмат, яны працуюць бескаштоўна. Гэта выключна валанцёрская праца. І я, як член журы, таксама працую бескаштоўна. І калі я маю магчымасць, я з уласных сродкаў выдаю прэміі аўтарам, або шукаю спонсараў. Бо пераважная большасць аўтараў конкурсу – гэта звычайныя людзі. Для іх нават невялічкая прэмія важная. Напрыклад, у мінулым годзе арганізацыя “Тропинка” выдзеліла прэмію 200 злотых для аднаго з аўтараў раманаў. І гэта было за шчасце, таму што, сапраўды, аўтары не з’яўляюцца заможнымі людзьмі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя