BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Грыц: Купалле ў Даніі стала традыцыйным

Некалькі дзён таму ў Даніі адбылося беларускае Купалле, якое наведала менеджарка культуры і журналістка Марына Грыц.

Марына распавядае пра асаблівасці беларускага Купалля ў гэтай краіне:

-Летась яны ўпершыню сабраліся і вырашылі, што прыйшоў час скакаць праз вогнішча, вадзіць карагоды, пускаць вяночкі. І гэта было неймаверна прыгожа, бо людзі засумаваліся па беларускай традыцыі.

Па словах Марыны Грыц, беларуская дыяспара ў Даніі зусім невялікая:

-Літаральна лічаныя людзі туды пераехалі пасля 2020 года. Бо Данія не дае прытулку. Прынамсі, яна не настолькі папулярная, як Польшча ці Германія. І таму тут невялікая дыяспара, а актыўная частка – каля 100 чалавек.

На святкаванне Купалля сабралася каля паўсотні беларусаў Даніі разам з запрошанымі сябрамі.

Цалкам гутарка:

Фота: facebook.com/talaka.dk

Беларускае Радыё Рацыя