Мы павінны жыць па сваіх традыцыях, зберагаць і захоўваць іх. І я гэта ўсё даношу дзецям. Кажа кіраўніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская. А яшчэ яна падкрэслівае, што вялікае значэнне ў захаванні беларускіх традыцый належыць бацькам, сям’і, у якой выхоўваюцца дзеці.

– Калі ты беларус, то захоўвай сваю традыцыю. Напрыклад, у Польшчы дакладна ведаюць і свае Дзяды, і зберагаюць свае традыцыі. Я чаму ўвесь час параўноўваю, таму што мне цікава, як у суседзяў. Вось мы беларусы, нас варылі ў гэтым катле расейскім, што няма гэтага, ты калгаснік і мова не такая, і ўсё гэта дрэнна. А тут паехаў і бачыш, як людзі ганарацца. Дык а што, мы горшыя за палякаў. Не, мы не горшыя ні за літоўцаў, ні за палякаў, ні за латышоў.
Паводле Марыны Струнеўскай, беларусам як нацыі трэба яшчэ выхоўвацца, яны не надта імкнуцца падтрымліваць сваё, беларускае, у тым ліку і этнацэнтр “Світанак”.
– Я буду прыводзіць прыклад гэтых жа палякаў, гэтых жа габрэяў, гэтых жа, напрыклад, украінцаў, яны панясуць грошы спачатку сваім, а потым падумаюць, ці несці іх чужым. Нашы наадварот – а толькі, каб не табе, ты на чым там зарабляеш, адразу трэба палічыць, хто там што зарабіў, не думаючы пра тое, што дзеці выхоўваюцца, не думаючы пра тое, якія кошты за арэнду памяшкання, за камунальныя паслугі і г.д.
Марына Струнеўская запрашае таксама дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў да асенніка, каб правесці асеннія канікулы ў этнацэнтры “Світанак” займаючыся творчасцю і вывучаючы беларускія традыцыі. Падрабязную інфармацыю можна даведацца ў тэлеграм-канале https://t.me/etnacentr_svitanak ці праз іншыя сацыяльныя сеткі этнацэнтра.
Рэквізіты для падтрымкі этнацэнтра «Світанак» у Вільні:
Атрымальнік: Etnocentras “Svitanak” VšĮ
Банк: Artea bankas
IBAN: LT70718900010700734
Banko kodas: 71803
SWIFT: CBSBLT 26
Назва транзакцыі: Donation for Ethnocenter Svitanak
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






