MOCHNARTE прадстаўляе серыю карцін і новую інсталяцыю Машы Шукан у супрацоўніцтве з Ангелінай Малашчанкай.
Мерапрыемства працягне музычны сет ад DJ-яў Дзмітрыя Рашчупкіна (plastik) і Аляксандра Барсукова.
Маша нарадзілася ў Беларусі. Зараз жыве ў Варшаве, Польшча. Яна скончыла навучанне ў Менскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, дзе асвоіла асновы акадэмічнага мастацтва і жывапісу, а таксама анатомію і скульптуру. Пазней яна пераехала ў Еўропу і паступіла ва ўніверсітэт па спецыяльнасці дызайн і ілюстрацыя, Collegium da Vinci, дзе вывучала больш сучасныя тэхнікі ў мастацтве і спецыялізавалася на кніжнай ілюстрацыі.
Пасля заканчэння ўніверсітэта Маша займалася мадэльнай кар’ерай, што дазволіла ёй наведаць шмат краін Азіі, такіх як Японія, Тайланд і Кітай. Прырода і культура гэтых краін таксама моцна паўплывалі на яе мастацкую мову.
Падзея адбудзецца 3 жніўня ў вёсцы Mochnate (Гайнаўская гміна). Пачатак 15.00.
Арганізатары