23 студзеня у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы “У кожнага свой Купала!”, прымеркаванай да 100-годдзя надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі.

Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час. Сярод іх – два прыжыццёвыя партрэты Янкі Купалы, напісаныя ў 1921 годзе Дзмітрыем Полазавым у Менску.
Выстава будзе працаваць з 23 студзеня па 7 красавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы па адрасе: Менск, вул. Янкі Купалы, 4.